Ініцыялізацыя

Закладка Ініцыялізацыя галоўнага акна Vba32 Дыспетчара утрымоўвае параметры пачатковай загрузкі Vba32 Дыспетчара:

  • Загружаць Дыспетчар пры старце Windows - аўтаматычная загрузка Vba32 Дыспетчара пры старце аперацыйнай сістэмы Windows.
  • Уключаць Манітор пры старце Дыспетчара - аўтаматычны пачатак працы Vba32 Манітора адразу ж пасля загрузкі Vba32 Дыспетчара.
  • Абараняць працэс Дыспетчара - уключае абарону працэсу Vba32 Дыспетчара.
  • Паказваць працэс загрузкі - адлюстроўвае працэс загрузкі Vba32 Дыспетчара на экране.
  • Апрацоўваць памяць і файлы, якія запускаюцца пры старце сістэмы - Vba32 Дыспетчар апрацоўвае файлы, якія запускаюцца пры старце сістэмы,а таксама памяць працэсаў, дынамічных бібліятэк і драйвераў. Уключае рэжым праверкі памяці, пры якім ужываюцца хутчэйшыя алгарытмы, драйвера не правяраюцца, эўрыстычны аналіз адключаны, выкарыстоўваецца кэш антывіруснага ядра. Існуе тры рэжыму гэтай праверкі:

Хуткі рэжым - Vba32 Дыспетчар апрацоўвае памяць па хутчэйшым алгарытме, не скануючы драйвера і не выкарыстаючы эўрыстычны аналізатар. Пры гэтым уключаны кэш антывіруснага ядра, што дазваляе паскорыць наступныя праверкі аб’ектаў.

Поўны рэжым - дадзеным рэжыме правяраюцца ўсе аб’екты ў памяці, у тым ліку драйверы. Выкарыстоўваецца эўрыстычны аналізатар і кэш антывіруснага ядра.

Збыткоўны рэжым - у дадзеным рэжыме правяраюцца ўсе аб’екты ў памяці, кэш антывіруснага ядра не выкарыстоўваецца, а эўрыстычны аналізатар працуе ў збыткоўным рэжыме.

  • Апрацоўваць загрузнікі - у працэсе загрузкі Vba32 Дыспетчар апрацоўвае загрузнікі лакальных дыскаў.

Апрацоўваць загрузнікі дыскет - у працэсе загрузкі Vba32 Дыспетчар будзе апрацоўваць таксама і загрузнікі дыскет.

  • Каталог усталёўкі - адлюстроўвае каталог, у які быў усталяваны антывірусны комплекс Vba32.

Націсніце Так для захавання налад і зачынення акна Vba32 Дыспетчара.
Націсніце Адмена для зачынення акна Vba32 Дыспетчара без захавання зробленых змяненняў.
Націсніце Ужыць для захавання налад.
Націсніце Дапамога для выкліка файла даведкі.

 

Ініцыялізацыя