Закладка Ініцыялізацыя галоўнага акна Vba32 Дыспетчара утрымоўвае параметры пачатковай загрузкі Vba32 Дыспетчара:
- Загружаць Дыспетчар пры старце Windows - аўтаматычная загрузка Vba32 Дыспетчара пры старце аперацыйнай сістэмы Windows.
- Уключаць Манітор пры старце Дыспетчара - аўтаматычны пачатак працы Vba32 Манітора адразу ж пасля загрузкі Vba32 Дыспетчара.
- Абараняць працэс Дыспетчара - уключае абарону працэсу Vba32 Дыспетчара.
- Паказваць працэс загрузкі - адлюстроўвае працэс загрузкі Vba32 Дыспетчара на экране.
- Апрацоўваць памяць і файлы, якія запускаюцца пры старце сістэмы - Vba32 Дыспетчар апрацоўвае файлы, якія запускаюцца пры старце сістэмы,а таксама памяць працэсаў, дынамічных бібліятэк і драйвераў. Уключае рэжым праверкі памяці, пры якім ужываюцца хутчэйшыя алгарытмы, драйвера не правяраюцца, эўрыстычны аналіз адключаны, выкарыстоўваецца кэш антывіруснага ядра. Існуе тры рэжыму гэтай праверкі:
Хуткі рэжым - Vba32 Дыспетчар апрацоўвае памяць па хутчэйшым алгарытме, не скануючы драйвера і не выкарыстаючы эўрыстычны аналізатар. Пры гэтым уключаны кэш антывіруснага ядра, што дазваляе паскорыць наступныя праверкі аб’ектаў.
Поўны рэжым - дадзеным рэжыме правяраюцца ўсе аб’екты ў памяці, у тым ліку драйверы. Выкарыстоўваецца эўрыстычны аналізатар і кэш антывіруснага ядра.
Збыткоўны рэжым - у дадзеным рэжыме правяраюцца ўсе аб’екты ў памяці, кэш антывіруснага ядра не выкарыстоўваецца, а эўрыстычны аналізатар працуе ў збыткоўным рэжыме.
- Апрацоўваць загрузнікі - у працэсе загрузкі Vba32 Дыспетчар апрацоўвае загрузнікі лакальных дыскаў.
Апрацоўваць загрузнікі дыскет - у працэсе загрузкі Vba32 Дыспетчар будзе апрацоўваць таксама і загрузнікі дыскет.
- Каталог усталёўкі - адлюстроўвае каталог, у які быў усталяваны антывірусны комплекс Vba32.
Націсніце Так для захавання налад і зачынення акна Vba32 Дыспетчара. Націсніце Адмена для зачынення акна Vba32 Дыспетчара без захавання зробленых змяненняў. Націсніце Ужыць для захавання налад. Націсніце Дапамога для выкліка файла даведкі.
|