Дадаткова

Закладка Дадаткова галоўнага акна Vba32 Дыспетчара утрымоўвае розныя параметры працы Vba32 Дыспетчара:

  1. Налады файла справаздачы
    • Максімальны памер, Кб - усталёўвае рэжым абмежавання на памер файла справаздачы. Пры дасягненні максімальна дапушчальнага памеру новыя дадзеныя запісваюцца на месца найболей старых. Рэкамендуецца ставіць гэтае абмежаванне, каб не “засмечваць” сістэму вельмі састарэлымі дадзенымі. Для прагляду існуючага файла справаздачы націсніце Паказаць.
  2. Налады інтэрфейсу
    • Гукавая абвестка - усталёўвае рэжым гукавога суправаджэння кожнага дзеяння Vba32 Дыспетчара.
    • Індыкатар апрацоўкі - усталёўвае рэжым, пры якім працэс апрацоўкі суправаджаецца аніміраваным значком Vba32 ntf scan Дадаткована панэлі задач.
    • Мова інтэрфейсу - дазваляе вылучыць мову інтэрфейсу сярод моў, прапанаваных у выпадальным спісе.
  3. Налады абнаўлення
    • Перыядычнае, гадзін - усталёўвае рэжым аўтаматычнага абнаўлення комплексу Vba32 праз азначаны перыяд часу. У адваротным выпадку абнаўленне неабходна запускаць уручную.
    • Інтэрактыўнае - усталёўвае дыялогавы рэжым у працэсе абнаўлення. Пры гэтым рэжыме кожнае дзеянне абнаўлення ўзгадняецца з карыстальнікам.
    • Налады доступу да сеткі. Для змянення налад націсніце кнопку Налады…
      • Доступ да рэсурсаў абнаўленняў - утрымоўвае параметры аўтарызацыі для доступу да рэсурсаў абнаўленняў.
        • Выкарыстаць проксі-сервер - уключае выкарыстанне проксі-сервера для доступу да рэсурсу абнаўлення. Патрабуецца азначыць Адрас і Порт проксі-сервера.
        • Выкарыстаць уліковы запіс - уключае аўтарызацыю доступу да рэсурсу абнаўлення. Патрабуецца азначыць Імя карыстальніка і Пароль.
      • Рэсурсы абнаўленняў - утрымоўвае спіс шляхоў, з якіх будзе ажыццяўляцца абнаўленне. Націсніце Дадаць… для дадання новага рэсурсу абнаўлення (інтэрнэт-адрас, сеткавы шлях альбо лакальны каталог) у спіс. Націсніце Выдаліць для выдалення азначанага рэсурсу абнаўлення з спісу. Націсніце Змяніць… для рэдагавання азначанага рэсурсу абнаўлення. Націсніце Уверх для перамяшчэння азначанага рэсурсу абнаўлення на адну пазіцыю ўверх. Націсніце Уніз для перамяшчэння азначанага рэсурсу абнаўлення на адну пазіцыю ўніз.
    • Шлях абнаўлення – вылучце шлях абнаўлення з выпадальнага спісу альбо націсніце Агляд…, каб азначыць шлях абнаўленні ўручную. Націсніце Абнавіць, каб запусціць працэс абнаўлення.
    • Апошняе - паказвае дату і час апошняга паспяховага абнаўлення праграмы.
    • Наступнае - паказвае дату і час наступнага абнаўлення, калі ўключана Перыядычнае абнаўленне.

Націсніце Так для захавання налад і зачынення акна Vba32 Дыспетчара.
Націсніце Адмена для зачынення акна Vba32 Дыспетчара без захавання зробленых змяненняў.
Націсніце Ужыць для захавання налад.
Націсніце Дапамога для выкліка файла даведкі.

 

Дадаткова