Агульнае

Закладка Агульнае галоўнага акна Vba32 Дыспетчара утрымоўвае інфармацыю аб версіі аперацыйнай сістэмы, ліцэнзіі на карыстанне прадуктам, версіі праграмы, колькасці запісаў у антывірусных базах дадзеных. Там жа знаходзяцца кнопкі, якія выконваюць наступныя дзеянні:

  • Кнопка Пароль – выклікае дыялог Змяненне пароля. Падрабязней аб змяненні пароля глядзіце ў падзеле Бяспека Vba32.
  • Кнопка Манітор – адчыняе акно Vba32 Манітора.
  • Кнопка Сканар – адчыняе акно Vba32 Сканара.
  • Кнопка Карантын – запускае Vba32 Карантын.
  • Кнопка Выгрузіць – адключае антывірусную абарону і завяршае працу Vba32 Дыспетчара.

Увага: Адключэнне антывіруснай абароны робіць Ваш кампутар уразлівым перад шкоднаснымі праграмамі і кампутарнымі вірусамі. Не рэкамендуецца праводзіць адключэнне антывіруснай абароны без неабходнасці і на доўгі час.

 

Агульнае