- Пачатак усталёўкі
Запусціце на выкананне ўсталявальны файл, атрыманы ад Вашага дылера, альбо загружаны з сайта распрацоўніка.
Увага: Калі вы выкарыстоўваеце версію Vba32 для Windows NT/2000/XP/2003/Vista, пераканайцеся што валодаеце правамі адміністратара сістэмы.
- Акно прывітання
Націсніце Далей для працягу ўсталёўкі. Націсніце Што новага? для атрымання інфармацыі аб змяненнях у дадзенай версіі прадукта.
- Выбар тыпу ўсталёўкі
Вам будзе прапанавана на выбар тры тыпу ўсталёўкі прадукта: Звычайная, Поўная і Выбарковая.
-
- Звычайная усталёўка ўтрымоўвае стандартны набор кампанентаў, які забяспечвае эфектыўную абарону Вашага кампутара. Дадзены тып рэкамендуецца для большасці карыстальнікаў.
- Поўная усталёўка дазволіць усталяваць усе кампаненты комплексу.
- Выбарковая усталёўка разлічаная на вопытных карыстальнікаў і дазволіць вылучыць неабходныя кампаненты комплексу.
Націсніце Агляд для выбару папкі назначэння файлаў якія ўсталёўваюцца. Націсніце Далей для працягу ўсталёўкі.
- Выбар кампанентаў
Калі на папярэднім этапе была азначана Выбарковая усталёўка, то Вы будзеце мець магчымасць вылучыць неабходныя кампаненты з спісу. Па змаўчанню выбар кампанентаў адпавядае Звычайнай усталёўцы. Націсніце Далей для працягу ўсталёўкі.
- Дадатковыя магчымасці
Вам падаецца магчымасць вылучыць дадатковыя магчымасці ўсталёўкі комплексу Vba32:
-
- Загружаць Vba32 пры старце Windows - праграма будзе аўтаматычна загружацца пры старце аперацыйнай сістэмы.
- Змясціць цэтлік Vba32 на Працоўны стол - на Працоўны стол Правадніка Windows будзе змешчаны цэтлік на Vba32 Дыспетчар.
- Стварыць групу Vba32 у меню Пуск - у меню Пуск будзе створана група Vba32 з спасылкамі на кампаненты праграмы.
Акрамя таго, Вам неабходна азначыць шлях да рэгістрацыйнага ключа. Націсніце кнопку Агляд і ў дыялогу які з’явіцца пакажыце шлях да файла vba32.key. Калі Вы не маеце рэгістрацыйнага ключа, звярніцеся да Вашага дылера.
Увага: Без рэгістрацыйнага ключа праграма будзе працаваць у дэманстрацыйным рэжыме! Вы зможаце абнавіць праграму толькі адзін раз, і Вам будуць недаступны некаторыя дзеянні!
- Усё гатова для ўсталёўкі праграмы
Націсніце кнопку Далей для пачатку ўсталёўкі файлаў. Націсніце Назад, калі неабходна паўторна ўвесці дадзеныя для ўсталёўкі або націсніце Адмена для выйсця з праграмы ўсталёўкі. - Усталёўка паспяхова завершана
Націсніце кнопку Гатова каб завяршыць ўсталёўку і выйсці з праграмы.
|