Першы запуск |
Пасля таго, як Вы ўсталявалі комплекс і перазагрузілі кампутар, на панэлі задач з’явіцца іконка Vba32 Дыспетчара . Адсутнасць іконкі азначае, што Вы альбо адключылі ў параметрах усталёўкі комплексу аўтаматычную загрузку Vba32 Дыспетчара пры старце аперацыйнай сістэмы, альбо усталёўка была праведзена некарэктна (у гэтым выпадку рэкамендуецца занава пераўсталяваць праграму). Наступным крокам мы рэкамендуем Вам зрабіць абнаўленне комплексу для атрымання самых свежых антывірусных дапаўненняў. Для гэтага дастаткова націснуць правай кнопкай мышы па іконцы Vba32 Дыспетчара на панэлі задач і вылучыць пункт Абнаўленне з выпадаючага меню. Па змаўчанню абнаўленне робіцца з афіцыйнага сайта распрацоўнікаў па адрасу http://www.anti-virus.by/update/. Вы можаце скарыстацца альтэрнатыўнымі адрасамі з спісу праграмы, альбо азначыць любы іншы сапраўдны шлях абнаўлення. Нататка: Кожны дзень у міры з’яўляюцца сотні новых вірусаў і іх мадыфікацый, штогадовая шкода, нанесены вірусамі, вылічаецца мільярдамі, таму своечасовае абнаўленне антывірусных базаў з’яўляецца закладам надзейнай абароны ад кампутарных вірусаў і шкоднасных праграмаў. Калі абнаўленне будзе завершана, Вы можаце выканаць вашае першае сканаванне. Мы рэкамендуем правесці поўнае сканаванне ўсіх дыскаў Вашага кампутара. Для гэтага неабходна вылучыць пункт меню Сканар з выпадальнага меню, альбо націснуць кнопку Сканар у галоўным акне Vba32 Дыспетчара. У акне Сканара, якое з’явілася, націсніце кнопку на панэлі прылад каб пачаць антывіруснае сканаванне. Пасля завяршэння працэсу сканавання Вы можаце праглядзець вынікі апрацоўкі ў акне Сканара. |