Кампаненты Vba32

Антывірусны комплекс Vba32 – гэта набор праграмных модуляў, якія рэалізуюць усебаковую абарону Вашага кампутара ад уздзеяння шкоднасных праграм і кампутарных вірусаў. У залежнасці ад атрыманай Вамі версіі прадукта, а таксама вылучаных пры ўсталёўцы прадукта кампанентаў, абарону Вашага кампутара будуць забяспечваць наступныя антывірусныя модулі:

  • Vba32 Дыспетчар - Vba32 Дыспетчар з’яўляецца галоўнай кантрольнай панэллю комплексу Vba32. Ён дазваляе сачыць за станам антывірусных модуляў, запускаць Vba32 Сканар, а таксама дае доступ да наладаў Vba32 Манітора. Падрабязней аб функцыях Vba32 Дыспетчара Вы зможаце пазнаць у падзеле Інтэрфейс комплексу.
  • Vba32 Манітор - забяспечвае бесперапынную абарону файлаў на Вашым кампутары, як ужо існуючых, так і новых, якія трапляюць на Ваш кампутар з сеткі, з іншых носьбітаў, зпампаваных з Internet альбо якія атрымалі па электроннай пошце. Падрабязней аб функцыях Vba32 Манітора Вы зможаце пазнаць у падзеле Актыўная абарона файлаў.
  • Vba32 Сканар - дае магчымасць праводзіць антывірусную апрацоўку дыскаў, каталогаў і файлаў па Вашым запыце. Мае зручныя сродкі прагляду вынікаў апрацоўкі. Падрабязней аб функцыях Vba32 Сканара Вы зможаце пазнаць у падзеле Сканаванне файлаў па запыту.
  • Кансольны сканар для Windows/DOS - кансольны сканар Vba32 можа выкарыстоўвацца для запуску антывіруснай праверкі дыскаў, каталогаў і файлаў з каманднага радка. Падрабязней аб функцыях кансольнага сканара Вы зможаце пазнаць у падзеле Кансольны сканар для Windows/DOS.
  • Пашырэнне кантэкстнага меню Правадніка Windows - дазваляе апрацоўваць азначаныя файлы з кантэкстнага меню Правадніка Windows. Падрабязней аб спосабах антывіруснай апрацоўкі файлаў Вы зможаце пазнаць у падзеле Кантэкстнае меню Правадніка Windows.
  • Антывірусны паштовы фільтр - дазваляе апрацоўваць электронныя паштовыя паведамленні да прыняцця іх па пратаколах POP3 i IMAPv4 паштовымі кліентамі. Падрабязней аб абароне электроннай пошты Вы зможаце пазнаць у падзеле Vba32 Паштовы фильтр.
  • Антывірусны модуль для The Bat! - дадзены антывірусны модуль прызначаны для абароны паштовага кліента The Bat! версіі 1.61 і вышэй. Падрабязней аб абароне Вашага паштовага кліента Вы зможаце пазнаць у падзеле Vba32 TheBat!-модуль.
  • Антывірусны модуль для Microsoft Outlook - дадзены антывірусны модуль прызначаны для абароны паштовых кліентаў Microsoft Outlook і Microsoft Exchange Client. Падрабязней аб абароне Вашага паштовага кліента Вы зможаце пазнаць у падзеле Vba32 Outlook-модуль.
  • Антывірусны скрыпт-фільтр - дазваляе ажыццяўляць антывірусную абарону Microsoft Internet Explorer, Microsoft Outlook Express, а таксама любых іншых праграмаў, якія выкарыстоўваюць тэхналогію Microsoft Windows Scripting Host. Падрабязней аб абароне Internet-злучэнняў Вы зможаце пазнаць у падзеле Антывірусная абарона Internet.
  • Анты-дыялер - дазваляе ажыццяўляць абарону ад несанкцыянаваных спроб злучэнняў выдаленага доступу з платнымі тэлефоннымі нумарамі. Падрабязней аб абароне тэлефонных злучэнняў Вы зможаце пазнаць у падзеле Vba32 Анты-дыялер.
  • Антывірусны карантын - забяспечвае захоўванне інфікаваных і падазроных файлаў, якія змешчаныя ў яго антывіруснымі модулямі Vba32. Падрабязней аб функцыях антывіруснага карантыну Вы зможаце пазнаць у падзеле Антывірусны карантын.
  • Агент выдаленага адміністравання – забяспечвае сувязь з цэнтрам кіравання антывіруснай абароны (VBA32.CC.W) для выдаленага кіравання.

 

  • Антыруткіт – забяспечвае выяўленне і нейтралізацыю руткітаў – праграм, якія забяспечваюць сталую, устойлівую і невызначаемую прысутнасць на кампутары.

 

  • Утыліта зваротнай сувязі са службай тых. падтрымкі – дадзеная ўтыліта прызначана для збору тэхнічнай інфармацыі і файлаў справаздачы ўсіх кампанентаў Vba32 з наступнай іх адпраўкай спецыялістам “ВірусБлакАда” або захаваннем на дыск.

 

  • Модуль актывацыі – дадзены модуль дазваляе перавесці праграмы з дэманстрацыйнага рэжыму ў поўнафункцыянальны.

 

Кампаненты Vba32