Знаёмства з Vba32 | ||
Антывірусны комплекс Vba32 – гэта надзейная абарона вашай інфармацыі ад уздзеяння кампутарных вірусаў, паштовых “чарвякоў”, “траянскіх” праграмаў, праграм тыпу “backdoor” і праграмных закладак. З дапамогай Vba32 Вы зможаце арганізаваць высокаэфектыўную абарону персанальных кампутараў, працоўных станцый і сервераў Вашай лакальнай сеткі. Дзякуючы магчымасцям антывіруснага комплексу Vba32 Вы зможаце паспяхова супрацьстаяць кампутарным вірусам, засцеражыце сваё знаходжанне ў сетцы Internet і карыстанне электроннай поштай. Vba32 валодае магутным эўрыстычным аналізатарам, дзякуючы якому Вы будзеце абаронены ад уздзеяння новых вірусаў альбо іх мадыфікацыях. Вялікая база вядомых шкоднасных праграмаў, а таксама антывірусныя дапаўненні, якія рэгулярна выпускаюцца, забяспечаць найлепшую абарону Вашага кампутара. Гэты падзел утрымоўвае наступныя артыкулы:
|