Выкарыстанне пароляў

Выкарыстанне пароляў пры рабоце з Vba32 дазваляе агарадзіць работу комплексу ад старонняга ўмяшання. Для адміністратара антывіруснай абароны гэта можа служыць гарантам таго, што карыстальнікі не змогуць самастойна кіраваць комплексам, змяняць яго налады або адключаць антывірусную абарону.

Скарыстайцеся нашымі рэкамендацыямі па выбару і выкарыстанню пароляў:

  1. Рэкамендуецца выбіраць паролі, якія змяшчаюць не меней шасці сімвалаў.
  2. Пры выбары пароляў не варта выкарыстоўваць:
    • месяцы, года, дні тыдня і г.д.;
    • прозвішчы, ініцыялы, рэгістрацыйныя нумары аўтамабіляў;
    • назвы і ідэнтыфікатары арганізацый;
    • нумары тэлефонаў або групы сiмвалаў, якiя складаюцца з адных лiчбаў;
    • больш двух аднолькавых сімвалаў, наступных адзін за другім;
    • групы сiмвалаў, якiя складаюцца з адных лiчбаў цi адных лiтараў;
  3. Змяняць паролi праз рэгулярныя прамежкi часу (прыблiзна праз месяц) i пазбягаць паўторнага або “цыклiчнага” выкарыстання старых пароляў.
  4. Забяспечваць захоўванне пароляў у сакрэце.
  5. Змяняць паролі усялякі раз, калі ёсць указанні на магчымую кампраметацыю пароляў.

 

Выкарыстаньне пароляў