Налады праверкі дазваляюць змяніць параметры апрацоўкі файлаў, вылучаных для праверкі:
- Экспертны аналіз. Экспертны аналіз дазваляе выяўляць невядомыя шкоднасныя праграмы і мадыфікацыі вядомых шкоднасных праграм, што дазваляе забяспечыць больш надзейную абарону Вашага кампутара. Вы можаце вылучыць узровень экспертнага аналізу:
-
- Выключаны - пры выключаным экспертным аналізе невядомыя шкоднасныя праграмы не будуць выяўлены.
- Аптымальны - дадзены ўзровень экспертнага аналізу аптымальна падабраны распрацоўнікамі. Ён дазваляе здзяйсняць дэтэктаванне невядомых шкоднасных праграмаў і практычна не зніжае хуткасць апрацоўкі.
- Максімальны - забяспечвае максімальны ўзровень дэтэктавання невядомых шкоднасных праграмаў пры мінімальнай колькасці ілжывых спрацоўванняў, але некалькі зніжае хуткасць апрацоўкі.
- Збыткоўны - выяўляе максімальную колькасць невядомых шкоднасных праграм пры большай верагоднасці ілжывых спрацоўванняў. Рэкамендуецца толькі для вопытных карыстальнікаў.
Парада: Падазроныя файлы адпраўляйце на сервер кампаніі Вірусблакада для дэталёвага аналізу (падрабязней глядзіце Адпраўка файлаў для дэталёвага аналізу). Пры чарговым абнаўленні новыя мадыфікацыі шкоднасных праграмаў будуць дададзены ў антывірусную базу, а ілжывыя спрацоўванні будуць ухіленыя
- Апрацоўваць пошту - усталёўвае рэжым, пры якім будуць апрацоўвацца ўсе файлы паштовых фарматаў.
- Дэтэктаваць вірусныя інсталятары - усталёўвае рэжым дэтэктавання інсталятараў шкоднасных праграмаў.
- Апрацоўваць архівы - усталёўвае рэжым, пры якім будуць апрацоўвацца ўсе заархіваваныя файлы.
- Збыткоўны рэжым - усталёўвае збыткоўны рэжым апрацоўкі файлаў.
Увага: Збыткоўны рэжым можа значна павялічыць час апрацоўкі файлаў.
- Дэтэктаваць Spyware, Adware, Riskware - усталёўвае дадатковы рэжым, пры якім перастануць ігнаравацца праграмы класа Adware і Riskware. Яны будуць расцэньвацца як інфікаваныя.
- Змяняць звесткі пры праверцы аб’екта - дазваляе змену звестак аб файле ў калонцы Звесткі галоўнага акна Vba32 Карантыну
Націсніце Ужыць для захавання наладаў Націсніце Так для захавання занесеных зменаў і зачыненні акна наладаў Націсніце Адмена для зачынення акна наладаў без захавання занесеных зменаў
|