Праверка файлаў

Вы можаце праводзіць паўторныя праверкі файлаў, якія захоўваюцца ў Vba32 Карантыне. Напрыклад пасля абнаўлення комплексу Vba32 некаторыя ілжывыя спрацоўванні могуць быць выпраўленыя, таму файлы, якія змешчаны ў Vba32 Карантын як падазроныя, могуць быць бяспечна адноўленыя (падрабязней аб аднаўленні файлаў глядзіце ў падзеле Аднаўленне файлаў).

Каб праверыць адзін або некалькі файлаў у Vba32 Карантыне:

  1. Адчыніце Галоўнае акно Vba32 Карантыну.
  2. Вылучыце файлы, якія прызначаныя для праверкі (выкарыстоўвайце сартаванне слупкоў для групоўкі файлаў па атрыбутах).
  3. Вылучыце пункт меню Праверыць… у кантэкстным меню галоўнага акна Vba32 Карантыну або націсніце кнопку Праверыць на панэлі прыладаў.
  4. У дыялогу Праверка, які адчыніўся, Вы можаце бачыць вылучаныя для праверкі файлы. Націсніце Налады для адкрыцця дыялогу налады праверкі. Націсніце Праверыць для запуску працэсу праверкі вылучаных файлаў.
  5. Дачакайцеся завяршэння працэсу праверкі.
  6. Націсніце Зачыніць для зачынення дыялогу праверкі файлаў.

 

Праверка файлаў