Вы можаце выдаляць файлы з Vba32 Карантыну, калі Вы ўпэўнены, што яны Вам больш не спатрэбяцца. Каб выдаліць адзін або некалькі файлаў з Vba32 Карантыну:
- Адчыніце Галоўнае акно Vba32 Карантыну.
- Вылучыце файлы, якія прызначаны для выдалення (выкарыстоўвайце сартаванне слупкоў для групоўкі файлаў па атрыбутах).
- Вылучыце пункт меню Выдаліць… з кантэкстнага меню галоўнага акна Vba32 Карантыну альбо націсніце кнопку Выдаліць на панэлі прыладаў.
- Націсніце Так для пацверджання выдалення файлаў.
- Дачакайцеся завяршэння працэсу выдалення.
Увага: Пасля выдалення файлаў з Карантыну яны не змогуць быць адноўленыя. Будзьце ўважлівыя пры выдаленні файлаў!
|