Адпраўка файлаў для дэталёвага аналізу

Вы можаце адправіць абраныя файлы з Vba32 Карантыну на адмысловы сервер кампаніі Вірусблакада для дэталёвага аналізу. Выкарыстаўвайце гэтую магчымасць толькі пры неабходнасці, напрыклад:

  • Інфікаваны файл быў змешчаны ў Карантын антывірусным сканарам або маніторам, таму што не атрымалася яго абясшкодзіць.
  • Вы атрымалі па электроннай пошце невядомы файл і змясцілі яго ў Карантын, таму што падазраеце ў ім вірус.
  • Вы ўпэўненыя, што файл быў змешчаны ў Карантын у выніку ілжывага спрацоўвання.

Не забудзьце азначыць Ваш дакладны адрас электроннай пошты для зваротнай сувязі. У поле для нататак занясіце як мага больш карыснай інфармацыі – версію Вашай аперацыйнай сістэмы, усталяваныя сэрвісныя пакеты, версію антывіруснага комплексу Vba32, дату апошняга абнаўлення, чыннік адпраўкі файлаў. Спецыялісты кампаніі Вірусблакада прааналізуюць дасланыя файлы і адправяць Вам вынікі аналізу.

Каб адправіць адзін або некалькі файлаў з Vba32 Карантыну для дэталёвага аналізу:

  1. Адчыніце Галоўнае акно Vba32 Карантыну.
  2. Вылучыце файлы, якія прызначаныя для адпраўкі (выкарыстоўвайце сартаванне слупкоў для групоўкі файлаў па атрыбутах).
  3. Вылучыце пункт меню Адправіць… з кантэкстнага меню галоўнага акна Vba32 Карантыну альбо націсніце кнопку Адправіць на панэлі прыладаў.
  4. У дыялогу Адпраўка аб’екта, які адчыніўся, Вы можаце бачыць вылучаныя для адпраўкі файлы.
    • Азначце адрас электроннай пошты для зваротнай сувязі
    • У поле Нататка увядзіце дэталёвае апісанне дадзеных, якія Вы адпраўляеце.
    • Націсніце Адправіць для запуску працэсу адпраўкі файлаў.
  5. Дачакайцеся завяршэння працэсу адпраўкі.
  6. Націсніце Зачыніць для адмены адпраўкі і зачынення дыялогу.

 

Адпраўка файлаў для дэталёвага аналізу