Аднаўленне файлаў

Аднаўленне файлаў дазваляе вяртаць файлы, якія раней былі змешчаны ў Vba32 Карантын, на ранейшае месца ў Вашай сістэме.

Каб аднавіць адзін або некалькі файлаў з Vba32 Карантыну:

  1. Адчыніце Галоўнае акно Vba32 Карантыну.
  2. Вылучыце файлы, якія прызначаныя для аднаўлення (выкарыстоўвайце сартаванне слупкоў для групоўкі файлаў па атрыбутах).
  3. Вылучыце пункт меню Аднавіць… у кантэкстным меню галоўнага акна Vba32 Карантыну альбо націсніце кнопку Аднавіць на панэлі прыладаў.
  4. Націсніце Так для пацверджання аднаўлення файлаў.
  5. Дачакайцеся завяршэння працэсу аднаўлення. Для адмены працэсу аднаўлення файлаў націсніце Перапыніць.

Увага: Файлы ў Карантыне могуць утрымоўваць шкоднасныя праграмы. Будзьце ўважлівыя пры аднаўленні файлаў!

 

Аднаўленне файлаў