Галоўнае акно Vba32 Карантыну

Галоўнае акно Vba32 Карантыну з’яўляецца Вашай асноўнай прыладай працы з Vba32 Карантынам. Яно ўтрымоўвае поўны спіс файлаў, якія ў ім захоўваюцца, і падае поўны набор прыладаў для працы з імі.

Каб адчыніць галоўнае акно Vba32 Карантыну:

Галоўнае акно Vba32 Карантыну ўтрымоўвае дзве закладкі: Файлавы карантын і Паштовы карантын. У файлавы карантын аб’екты змяшчаюцца карыстальнікам, Vba32 Маніторам і Vba32 Сканарам. Паштовы карантын атрымоўвае аб’екты ад Vba32 Паштовага фільтра і Vba32 Outlook-модуля.

Як у файлавым, так і ў паштовым карантыне інфармацыя аб аб’ектах арганізавана ў выглядзе табліцы са наступнымі слупкамі:

  • Імя файла - поўнае імя файла, змешчанага ў Vba32 Карантын.
  • Памер, байт - арыгінальны памер файла.
  • Інфармацыя - розныя звесткі аб файле.
  • Стан - інфармацыя аб бягучым стане файла ў Vba32 Карантыне. Файл можа быць Інфікаваны, Падазроны або Чысты. Стан файла можа быць Нявызначаны, калі файл быў дададзены ўручную і яго праверка раней не праводзілася.
  • Змешчаны - дата і час змяшчэння файла ў Vba32 Карантын.
  • Адпраўлены - статут адпраўкі файла для дэталёвага аналізу на сервер кампаніі Вірусблакада (падрабязней глядзіце ў падзеле Адпраўка файлаў для дэталёвага аналізу).

Над файламі, якія змешчаныя ў Карантыне, можна выконваць розныя дзеянні. Падрабязней аб гэтых дзеяння глядзіце ў падзеле Праца з файламі ў Vba32 Карантыне.

 

Галоўнае акно Vba32 Карантыну