Агляд Vba32 Карантыну

Vba32 Карантын з’яўляецца кампанентам комплексу Vba32 і забяспечвае захоўванне інфікаваных і падазроных файлаў, куды змясцілі антывірусныя модулі Vba32.

Пры выяўленні інфікаваных або падазроных файлаў антывірусам Vba32 выконваюцца дзеянні, азначаныя ў наладах праграмы. Калі ў наладах азначана опцыя Захоўваць копію, то перад кожным выконваемым дзеяннем копія файла будзе змяшчацца ў Vba32 Карантын, а над файлам будуць выконвацца азначаныя дзеянні. Таксама вы можаце ўручную дадаць любы файл у Vba32 Карантын.

Vba32 Карантын арганізуе адмысловы каталог на Вашым кампутары, які прызначаны для ізаляцыі змешчаных у яго інфікаваных і падазроных файлаў ад астатняй сістэмы. Вы можаце змяняць месцазнаходжанне дадзенага каталога ў наладах Vba32 Карантыну.

Vba32 Карантын дазваляе:

  • дадаваць у сховішча любы файл на Вашым кампутары
  • праводзіць неабмежаваны лік паўторных праверак захоўваемых файлаў
  • выдаляць файлы з сховішча
  • адпраўляць файлы на антывірусны сервер Vba32 для дэталёвага аналізу
  • здабываць файлы па азначаным шляху
  • аднаўляць файлы на ранейшае месца

Нататка: Пачынаючы з версіі 3.10.5 комплексу, Vba32 Карантын уваходзіць у стандартныя ўсталявальныя пакеты Vba32 Workstation, Vba32 Server і Vba32 Personal (падрабязней глядзі Камплектацыі Vba32).

 

Агляд Vba32 Карантыну