Антывірусны карантын |
Дзеянне большасці антывірусных праграмаў заснавана на пошуку шкоднасных праграмаў па наяўных запісах у антывірусных базах дадзеных. Кожны дзень у свеце з’яўляюцца сотні новых вірусаў і іх мадыфікацыяў, таму, нягледзячы на перыядычныя абнаўленні антывірусных базаў, існуе верагоднасць падвергнуцца ўздзеянню новых, невядомых раней шкоднасных праграмаў і кампутарных вірусаў. Выкарыстоўваемыя ў сучасных антывірусных праграмах эўрыстычныя аналізатары дазваляюць з поспехам выяўляць новыя шкоднасныя праграмы альбо іх мадыфікацыі, аднак і яны не гарантуюць стоадсоткавай абароны. Яны толькі могуць з нейкай вызначанай ступенню верагоднасці ідэнтыфікаваць патэнцыйна шкоднасны код, характэрны для шкоднасных праграмаў і кампутарных вірусаў. Што трэба рабіць з файлам, калі антывірусная праграма выявіла ў ім вірус, але па розных чынніках не здольна яго абясшкодзіць? Альбо эўрыстычны аналізатар палічыў файл патэнцыйна небяспечным і выдаў адпаведнае папярэджанне? Калі файл утрымоўвае важныя дадзеныя альбо Вы сумняваецеся ў яго бяспецы, то найлепшым вырашэннем будзе падчас антывіруснай апрацоўкі захаваць яго копію ў антывірусны карантын. Антывірусны карантын - гэтае адмысловае сховішча, у якім захоўваюцца інфікаваныя і падазроныя файлы. Змешчаныя у ім файлы захоўваюцца адмысловай выявай і не могуць быць запушчаныя звычайным спосабам, што гарантуе бяспеку Вашага кампутара. Гэты падзел утрымоўвае наступныя артыкулы: |