Каб адчыніць акно налад Vba32 Cкрыпт-фільтра:
- Пстрыкніце правай кнопкай мышы па значку на панэлі задач, каб адчыніць меню панэлі задач.
- Вылучце пункт меню Налады.
- У падменю, якое адчынілася, вылучце пункт Скрыпт-фільтр.
Акно налад Vba32 Cкрыпт-фільтра утрымоўвае наступныя пункты:
- Уключыць Скрыпт-фільтр - дазваляе ўключаць і выключаць праверку выконваемых скрыптоў.
- Паведамляць аб блакоўцы скрыптоў - уключае вывад акна з паведамленнем аб выяўленні і блакоўцы шкоднаснага скрыпту.
Увага: У азнаямленчай версіі дадзеная опцыя недаступна для змянення.
- Файл справаздачы
-
- Вясці ў - уключае вядзенне файла справаздачы аб працы Vba32 Скрыпт-фільтра. Па змаўчанню прапаноўваецца выкарыстаць файл
Vba32Sck.log у каталогу праграмы. Для ўказання іншага файла справаздачы націсніце Агляд… і у дыялогу, які з’явіўся, пакажыце імя файла справаздачы і шлях да яго.
- Падрабязна - уключае рэжым, пры якім у файл справаздачы запісваюцца падзеі аб усіх скрыптах якія правяраюцца.
- Максімальны памер, Кб - усталёўвае рэжым абмежавання памеру файла справаздачы. Пры дасягненні азначанага памеру старыя дадзеныя з пачатку справаздачы выдаляюцца. Для прагляду існуючага файла справаздачы націсніце Паказаць.
|