Блакоўка выканання скрыпту |
Пры выяўленні шкоднасных скрыптоў Vba32 Скрыпт-фільтр выводзіць дыялогавае акно і папярэджае карыстальніка аб блакоўцы выканання скрыпту. Дадзенае дыялогавае акно ўтрымоўвае інфармацыю аб файле (адрасе html-старонкі) які змяшчае блакаваны скрыпт, і імя віруса або іншага шкоднаснага скрыпту. Для скрыптоў, выконваемых рознымі праграмамі, адрас html-старонкі фармуецца па розных алгарытмах і не заўсёды можа быць лёгка інтэрпрэтаваны. Уключыце пункт Не выводзіць дадзенае паведамленне, каб адключыць далейшы вывад дадзенага дыялогавага акна. Увага: У азнаямленчай версіі дадзеная магчымасць недаступная. Для аднаўлення вываду дыялогавага акна неабходна ўключыць пункт Паведамляць аб блакоўцы скрыптоў у акне налад Vba32 Скрыпт-фільтра. |