На закладцы Тэлефонныя нумары выконваецца рэдагаванне спісу дазволеных і забароненых тэлефонных нумароў.
- Спіс дазволеных нумароў - утрымоўвае спіс дазволеных для дазвону тэлефонных нумароў альбо іх маскі.
Увага: Пасля стварэння новых выдаленых злучэнняў на Вашым кампутары не забудзьце занесці выкарыстаныя тэлефонныя нумары ў Спіс дазволеных нумароў.
- Спіс забароненых нумароў - утрымоўвае спіс забароненых для дазвону тэлефонных нумароў альбо іх маскі.
Для рэдагавання спісаў тэлефонных нумароў выкарыстоўвайце кнопкі Дадаць, Выдаліць і Змяніць.
- Для дадання новага нумара ў спіс націсніце Дадаць і ў дыялогавым акне, якое з’явілася, ўвядзіце тэлефонны нумар і кароткі каментар да яго. Вы таксама можаце выкарыстаць маскі для задання дыяпазону тэлефонных нумароў, напрыклад, калі ў спіс забароненых нумароў занесці маску 8* – Вы забараняеце злучэнне з любымі міжгароднімі і міжнароднымі тэлефоннымі нумарамі.
- Для выдалення нумара вылучце яго ў спісе і націсніце Выдаліць.
- Для рэдагавання нумара вылучце яго ў спісе і націсніце Змяніць.
Націсніце Ужыць для захавання наладаў. Націсніце Так для захавання занесеных змяненняў і зачыненні акна наладаў. Націсніце Адмена каб зачыніць акно наладаў без захавання занесеных змяненняў.
|