Агульныя

На закладцы Агульныя выконваецца налада дзеянняў Vba32 Анты-дыялера пры выяўленні спробы несанкцыянаванай усталёўкі тэлефоннага злучэння, а таксама налада параметраў вядзення файла справаздачы.

  • Уключыць Анты-дыялер - дазваляе ўключаць і выключаць выяўленне спробаў усталёўкі мадэмных злучэнняў (пасля выключэння Vba32 Анты-дыялера патрабуецца перазагрузка кампутара).
  • Рэжым працы - дазваляе вылучыць адзін з рэжымаў блакоўкі спробы дазвону.
    1. Не блакаваць - спробы дазвону не будуць блакавацца.
    2. Блакаваць усе нумары, акрамя дазволеных - будуць заблакаваныя ўсе спробы дазвону, якія змяшчаюць невядомыя або забароненыя нумары.

Паведамляць аб блакоўцы спробы дазвону - Vba32 Анты-дыялер будзе паведамляць аб усіх сваіх дзеяннях.

  1. Дадатковы запыт аб невядомых нумарах - вывад дадатковага запыту ў выпадку спробы дазвону на невядомы нумар.

Увага: Рэжым працы можна змяняць толькі ў зарэгістраванай версіі праграмы!

  • Файл справаздачы
  • Вясці ў - уключае вядзенне файла справаздачы аб спробах несанкцыянаванай усталёўкі тэлефонных злучэнняў і прадпрымаемых Vba32 Анты-дыялерам дзеяннях. Па змаўчанню прапаноўваецца выкарыстаць файл Vba32AD.log у каталогу праграмы. Для азначэння іншага файла справаздачы націсніце Агляд… і ў дыялогу, які з’явіўся, азначце імя файла і шлях да яго.
  • Падрабязны - уключае рэжым, пры якім у файл справаздачы запісваюцца ўсе спробы дазвону і дзеянні прадпрымаемыя Vba32 Анты-дыялерам.
  • Максімальны памер, Кб - усталёўвае рэжым абмежавання памеру файла справаздачы. Пры дасягненні азначанага памеру старыя дадзеныя з пачатку справаздачы выдаляюцца. Для прагляду існуючага файла справаздачы націсніце Паказаць.

Націсніце Ужыць для захавання наладаў.
Націсніце Так для захавання занесеных змяненняў і зачынення акна наладаў.
Націсніце Адмена каб зачыніць акно наладаў без захавання змяненняў.

 

Агульныя