Антывірусная абарона Internet |
Выкарыстоўваючы Internet для працы, пошуку інфармацыі, зносін з сябрамі, Вы рызыкуеце падвергнуцца ўздзеянню шкоднасных праграмаў і кампутарных вірусаў. Шматлікія вірусы, “траянскія” праграмы, шкоднасныя скрыпты могуць укараняцца ў HTML-старонкі сайтаў. Калі Вы наведваеце такія сайты, Вы аўтаматычна актывуеце выкананне шкоднасных скрыптоў, якія могуць нанесці шкоду Вашаму кампутару. Для абароны Вашага кампутара падчас працы ў Internet у склад комплексу Vba32 уключаны антывірусны кампанент Vba32 Cкрыпт-фільтр, які ажыццяўляе перахоп і блакоўку шкоднасных скрыптоў, укаранёных у HTML-старонкі сайтаў. Іншая небяспека, з якой Вы можаце сутыкнуцца пры працы ў Internet, – уздзеянне шкоднасных тэлефанавальнікаў. Тэлефанавальнік – гэта праграма для падключэння да правайдэра Internet па тэлефоннай лініі. Пасля пранікнення на Ваш кампутар, шкоднасны тэлефанавальнік можа альбо падмяніць тэлефонны нумар, які Вы выкарыстоўваеце для падключэння да правайдэра праз мадэм, альбо ўтоена ўсталяваць злучэнне з невядомым правайдэрам Internet. Як правіла, невядомы правайдэр находзіцца ў далёкай экзатычнай краіне міру, а тарыфы на тэлефонныя паслугі такога правайдэра ў дзесяткі і сотні раз перавышаюць кошты на паслугі Вашага правайдэра. Для абароны Вашага кампутара ад уздзеяння неаўтарызаваных тэлефанавльнікаў, у склад комплексу Vba32 уключаны кампанент Vba32 Анты-дыялер, які ажыццяўляе перахоп і блакоўку несанкцыянаваных спроб усталёўкі злучэнняў выдаленага доступу з невядомымі тэлефоннымі нумарамі. Гэты падзел утрымоўвае наступныя артыкулы: |