Дзеянні пасля завяршэння сканавання

Вы можаце задаць дзеянне, якое будзе здзейснена пасля завяршэння сканавання. У залежнасці ад апаратнай канфігурацыі кампутара можна выбраць адзін з наступных пунктаў:

  • Нічога - ніякіх дзеянняў пасля завяршэння сканавання не здзяйсняецца
  • Выключыць - кампутар будзе выключаны пасля завяршэння сканавання
  • Рэжым чакання - кампутар будзе пераключаны ў рэжым чакання пасля завяршэння сканавання

Каб задаць дзеянне, неабходна:

  1. Націсніце кнопку Vba32 actions off Дзеянні пасля завяршэння сканаванняна панэлі прылад галоўнага акна Vba32 Сканара і вылучыце неабходнае дзеянне, якое будзе здзейснена пасля завяршэння сканавання. Калі ўсё зроблена дакладна, то кнопка прымет выгляд Vba32 actions on Дзеянні пасля завяршэння сканавання.

або

  1. Адчынiце меню Апрацоўка, потымПасля завяршэння сканавання i вылучыце дзеянне, якое будзе здзейснена пасля завяршэння сканавання.

Калі было вылучана дзеянне Выключыць, то пры наступнай загрузцы кампутара Вам будуць даступныя вынікі сканавання.

 

Дзеянні пасля завяршэння сканавання