Апрацоўка спісу файлаў

Спісы файлаў Vba32 маюць пашырэнне *.lst і дазваляюць апрацаваць азначаныя ў спісе файлы. Па змаўчанню Vba32 Сканар выкарыстоўвае спісы файлаў толькі для інфікаваных файлаў (падрабязней глядзіце Налады Vba32 СканараПараметры сканаванняСправаздача), аднак Вы можаце скласці ўласны спіс файлаў, у якім пералічыце неабходныя для апрацоўкі файлы, напрыклад, паштовыя базы.

Каб апрацаваць спіс файлаў, неабходна:

  1. Адчыніць меню Апрацоўка і вылучыць пункт Апрацаваць спіс.
  2. У дыялогу адкрыцця файла, які з’явіцца, азначыць патрабуемы файл спісу.

Пасля гэтага пачнецца апрацоўка файлаў, пералічаных у спісе. У працэсе апрацоўкі спісу Вы можаце таксама прыпыняць, аднаўляць і спыняць апрацоўку.

 

Апрацоўка спісу файлаў