Аб’екты

Укладка Аб’екты дазваляе назіраць за працэсам апрацоўкі аб’ектаў і атрымоўваць вынікі сканавання ў выглядзе дрэва аб’ектаў. У залежнасці ад наладаў Сканара могуць каранёвымі могуць быць наступныя элементы:

  • Працэсы
  • Загрузныя сектары
  • Аўтазапуск
  • Файлавая сістэма

Інфармацыя аб дрэве арганізавана ў выглядзе табліцы са наступнымі слупкамі:

  • Імя файла - утрымоўвае імя элемента дрэва аб’ектаў. Гэта можа быць імя працэсаў, ідэнтыфікатар загрузнага сектара, шлях да файла, які знаходзяцца ў аўтазагрузцы, або шлях да інфікаванага або падазронага файла
  • Памер файла, байт - утрымоўвае памер аб’екта-файла
  • Стан - стан праверанага аб’екта
  • Інфармацыя - інфармацыя аб вірусе альбо аб падазроне на вірус
  • Дзеянне - дзеянне, якое здзейснена над аб’ектам, альбо чыннік немагчымасці яго выканання
  • Копія - прымае значэнне Так, калі аб’ект быў змешчаны ў Vba32 Карантын. У адваротным выпадку - Не.

У залежнасці ад тыпу аб’екта над ім могуць быць здзейсненыя некаторыя дзеянні. Каб атрымаць да іх доступ, пстрыкніце па аб’екце правай кнопкай мышы. У кантэкстным меню магчыма выбраць наступныя пункты:

  • Паказаць файл - адчыняе ў акне Правадніка месцазнаходжанне аб’екта
  • Абясшкодзіць - спрабуе абясшкодзіць аб’ект
  • Выдаліць - выдаляе аб’ект
  • Змясціць у карантын - змяшчае аб’ект у Vba32 Карантын
  • Разгарнуць усё - калі аб’ект з’яўляецца каранёвым элементаў і згорнуты, то ён разгортваецца, адлюстроўваючы даччыныя элементы
  • Згарнуць усё - калі аб’ект з’яўляецца каранёвым элементаў і разгорнуты, то ён згортваецца, хаваючы даччыныя элементы
  • Вылучыць усё - вылучае ўсе аб’екты ў табліцы
  • Капіраваць тэкст - капіруе ўвесь радок табліцы, якая змяшчае аб’ект, у буфер абмену
  • Завяршыць працэс - калі аб’ект з’яўляецца працэсам, то спрабуе завяршыць яго выкананне

Падчас сканавання на ўкладцы Аб’екты адлюстроўваюцца тып правяраемага аб’екта і статут яго апрацоўкі. Пасля завяршэння сканавання для каранёвых элементаў Працэсы, Аўтазагрузка і Загрузныя сектары адлюстроўваецца інфармацыя аб правераных аб’ектах. Запісы аб аб’ектах файлавай сістэмы з’яўляюцца толькі ў тым выпадку, калі яны інфікаваныя альбо падазроныя.

 

Аб’екты