Справаздача

На закладцы Справаздача выконваецца налада параметраў вядзення файла справаздачы аб выконваемых Vba32 Сканарам дзеяннях.

  • Паказваць інфармацыю аб макрасах у дакументах - усталёўвае дадатковую опцыю, якая дазваляе адлюстроўваць у акне справаздачы пры сканаванні дакументаў задзейнічаныя ў дадзеным дакуменце макрасы. Пры іх адлюстраванні прыняты адпаведныя стандартныя пазнакі:

Пазнака

Апісанне

‘ ’

невядомы макрас

‘-’

пусты макрас

‘=’

вядомы “добры” макрас

‘!’

макрас, уваходны ў склад аднаго з вядомых вірусаў

‘?’

пашкоджаны макрас

‘x’

выдалены макрас

‘C’

абясшкоджаны макрас

  • Вясці спіс інфікаваных файлаў - усталёўвае рэжым, пры якім Vba32 Сканар вядзе спіс інфікаваных файлаў. Па змаўчанню прапаноўваецца выкарыстаць файл Vba32.lst у каталогу праграмы. Для ўказання іншага файла спісу націсніце Агляд… і ў дыялогу, які з’явіцца, азначце імя файла спісу і шлях да яго. Падрабязней аб выкарыстанні спісу файлаў глядзіце ў артыкуле Апрацоўка спісу файлаў.
  • Максімальная колькасць радкоў у акне справаздачы - уключае рэжым абмежавання колькасці радкоў у акне справаздачы. Па змаўчанню прапаноўваецца абмежаванне ў 128 радкоў. Вы можаце азначыць іншую колькасць, увядучы адпаведны лік у тэкставае акно ўводу.
  • Налады файла справаздачы
    • Вясці ў - уключае вядзенне файла справаздачы аб працы Vba32 Сканара. Па змаўчанню прапаноўваецца выкарыстаць файл Vba32Gui.log у каталогу праграмы. Для ўказання іншага файла справаздачы націсніце Агляд… і ў дыялогу, які з’явіцца, азначце імя файла справаздачы і шлях да яго.
    • Дапісваць - усталёўвае рэжым, пры якім новая інфармацыя ўселякі раз дадаецца ў канец файла справаздачы.
    • Максімальны памер, Кб - усталёўвае рэжым абмежавання на памер файла справаздачы. Пры дасягненні максімальна дапушчальнага памеру новыя дадзеныя запісваюцца на месца найболей старых. Рэкамендуецца ставіць гэтае абмежаванне, каб не “засмечваць” сістэму вельмі састарэлымі дадзенымі.
    • Інфармацыя аб “чыстых” файлах - усталёўвае дадатковы рэжым адлюстравання ў файле справаздачы інфармацыі аб “чыстых” неінфікаваных файлах.

Націсніце Так для захавання наладаў і зачынення дыялогавага акна Налады.
Націсніце Адмена для зачынення дыялогавага акна Налады без захавання зробленых змяненняў.

 

Справаздача