На закладцы Справаздача выконваецца налада параметраў вядзення файла справаздачы аб выконваемых Vba32 Сканарам дзеяннях.
- Паказваць інфармацыю аб макрасах у дакументах - усталёўвае дадатковую опцыю, якая дазваляе адлюстроўваць у акне справаздачы пры сканаванні дакументаў задзейнічаныя ў дадзеным дакуменце макрасы. Пры іх адлюстраванні прыняты адпаведныя стандартныя пазнакі:
Пазнака |
Апісанне |
‘ ’ |
невядомы макрас |
‘-’ |
пусты макрас |
‘=’ |
вядомы “добры” макрас |
‘!’ |
макрас, уваходны ў склад аднаго з вядомых вірусаў |
‘?’ |
пашкоджаны макрас |
‘x’ |
выдалены макрас |
‘C’ |
абясшкоджаны макрас |
- Вясці спіс інфікаваных файлаў - усталёўвае рэжым, пры якім Vba32 Сканар вядзе спіс інфікаваных файлаў. Па змаўчанню прапаноўваецца выкарыстаць файл
Vba32.lst у каталогу праграмы. Для ўказання іншага файла спісу націсніце Агляд… і ў дыялогу, які з’явіцца, азначце імя файла спісу і шлях да яго. Падрабязней аб выкарыстанні спісу файлаў глядзіце ў артыкуле Апрацоўка спісу файлаў.
- Максімальная колькасць радкоў у акне справаздачы - уключае рэжым абмежавання колькасці радкоў у акне справаздачы. Па змаўчанню прапаноўваецца абмежаванне ў 128 радкоў. Вы можаце азначыць іншую колькасць, увядучы адпаведны лік у тэкставае акно ўводу.
- Налады файла справаздачы
-
- Вясці ў - уключае вядзенне файла справаздачы аб працы Vba32 Сканара. Па змаўчанню прапаноўваецца выкарыстаць файл
Vba32Gui.log у каталогу праграмы. Для ўказання іншага файла справаздачы націсніце Агляд… і ў дыялогу, які з’явіцца, азначце імя файла справаздачы і шлях да яго.
- Дапісваць - усталёўвае рэжым, пры якім новая інфармацыя ўселякі раз дадаецца ў канец файла справаздачы.
- Максімальны памер, Кб - усталёўвае рэжым абмежавання на памер файла справаздачы. Пры дасягненні максімальна дапушчальнага памеру новыя дадзеныя запісваюцца на месца найболей старых. Рэкамендуецца ставіць гэтае абмежаванне, каб не “засмечваць” сістэму вельмі састарэлымі дадзенымі.
- Інфармацыя аб “чыстых” файлах - усталёўвае дадатковы рэжым адлюстравання ў файле справаздачы інфармацыі аб “чыстых” неінфікаваных файлах.
Націсніце Так для захавання наладаў і зачынення дыялогавага акна Налады. Націсніце Адмена для зачынення дыялогавага акна Налады без захавання зробленых змяненняў.
|