Дзеянні

На закладцы Дзеянні выконваецца налада дзеянняў Vba32 Сканара пры выяўленні інфікаваных і падазроных файлаў.

  • Інфікаваныя файлы - дазваляе вылучыць у выпадальным спісе дзеянне над інфікаванымі файламі.
    1. Блакаваць – інфікаваны файл блакуецца.
    2. Абясшкодзіць - інфікаваны файл абясшкоджваецца.
    3. Выдаліць - інфікаваны файл выдаляецца з сістэмы.
    4. Дадатковы запыт - пры выяўленні інфікаванага файла Vba32 Сканар штораз просіць карыстальніка вылучыць неабходнае дзеянне.

Захоўваць копію ў Карантын - уключае захаванне копіяў інфікаваных файлаў у Vba32 Карантын.

Пры немагчымасці - дазваляе вылучыць у выпадальным спісе дзеянне над інфікаванымі файламі ў выпадку, калі немагчыма выканаць дзеянне, азначанае ў выпадальным спісе вышэй.

  1. Блакаваць – інфікаваны файл блакуецца.
  2. Выдаліць - інфікаваны файл выдаляецца.
  3. Дадатковы запыт - Vba32 Сканар штораз просіць карыстальніка вылучыць неабходнае дзеянне.

Захоўваць копію ў Карантын - уключае захаванне копіяў інфікаваных файлаў у Vba32 Карантын.

  • Архівы з вірусамі - дазваляе вылучыць у выпадальным спісе дзеянне над архівамі, якія змяшчаюць шкоднасныя праграмы.
    1. Прапусціць - інфікаваны архіў прапускаецца.
    2. Выдаліць - інфікаваны архіў выдаляецца.
    3. Дадатковы запыт - Vba32 Сканар штораз просіць карыстальніка вылучыць неабходнае дзеянне.

Захоўваць копію ў Карантын - уключае захаванне копіяў архіваў, якія змяшчаюць шкоднасныя праграмы, у Vba32 Карантын.

  • Лісты з вірусамі - дазваляе вылучыць у выпадальным спісе дзеянне над інфікаванымі паштовымі паведамленнямі.
    1. Прапусціць - інфікаванае паштовае паведамленне прапускаецца.
    2. Абясшкодзіць/Выдаліць - інфікаванае паштовае паведамленне абясшкоджваецца, а ў выпадку немагчымасці абясшкоджванні – выдаляецца.
    3. Дадатковы запыт - Vba32 Сканар штораз просіць карыстальніка вылучыць неабходнае дзеянне.
  • Экспертны аналіз. Экспертны аналіз дазваляе выяўляць невядомыя шкоднасныя праграмы і мадыфікацыі вядомых шкоднасных праграм, што дазваляе забяспечыць больш надзейную абарону Вашага кампутара. Вы можаце вылучыць узровень экспертнага аналізу:
    1. Выключаны - пры выключаным экспертным аналізе невядомыя шкоднасныя праграмы не будуць выяўлены.
    2. Аптымальны - дадзены ўзровень экспертнага аналізу аптымальна падабраны распрацоўнікамі. Ён дазваляе ажыццяўляць дэтэктаванне невядомых шкоднасных праграм, і практычна не зніжае хуткасць апрацоўкі.
    3. Максімальны - забяспечвае максімальны ўзровень дэтэктавання невядомых шкоднасных праграм пры мінімальнай колькасці ілжывых спрацоўванняў, але некалькі зніжае хуткасць апрацоўкі.
    4. Збыткоўны - выяўляе максімальную колькасць невядомых шкоднасных праграм пры большай верагоднасці ілжывых спрацоўванняў. Рэкамендуецца толькі для вопытных карыстальнікаў.

Увага: Падазроныя файлы адпраўляйце на newvirus@anti-virus.by для дэталёвага аналізу. Усе ілжывыя спрацоўванні будуць ліквідаваны пры чарговым абнаўленні антывірусных базаў.

  • Падазроныя файлы - дазваляе вылучыць у выпадальным спісе дзеянне над падазронымі аб’ектамі.
    1. Прапусціць - падазроны аб’ект прапускаецца.
    2. Выдаліць - падазроны аб’ект выдаляецца.
    3. Дадатковы запыт - Vba32 Сканар штораз просіць карыстальніка вылучыць неабходнае дзеянне.

Захоўваць копію ў Карантын - уключае захаванне копіяў падазроных файлаў у Vba32 Карантын.

Націсніце Так для захавання наладаў і зачынення дыялогавага акна Налады.
Націсніце Адмена для зачынення дыялогавага акна Налады без захавання зробленых змяненняў.

 

Дзеянні