Аб’екты

На закладцы Аб’екты выконваецца налада адбору апрацоўваемых Vba32 Сканарам аб’ектаў.

  • Апрацоўваць тыпавы набор файлаў - усталёўвае рэжым апрацоўкі стандартнага тыпавога набору файлаў. Пашырэннямі тыпавога набору файлаў з’яўляюцца:

COM.EXE.DLL.DRV.SYS.OV?.VXD.SCR.CPL.OCX.PL.AX.PIF.DO?.XL?.
HLP.RTF.WI?.Z?.MSI.MSC.HT*.VB*.JS.JSE.ASP*.CGI.PHP*.?HTML.
BAT.CMD.EML.NWS.MSG.XML.MSO.WPS.PPT.PUB.JPG.JPEG.INF.
PDF.SWF

  • Апрацоўваць азначаныя тыпы файлаў - дазваляе задаць пашырэнні тых файлаў, якія будуць апрацоўвацца Vba32 Сканарам. Пашырэнні падзяляюцца адзін ад другога кропкай. Па змаўчанню ў радку азначаны тыпавы набор пашырэнняў файлаў. Націсніце кнопку Па змаўчанню, каб аднавіць пачатковы спіс пашырэнняў.
  • Апрацоўваць усе тыпы файлаў - усталёўвае рэжым апрацоўкі ўсіх магчымых тыпаў файлаў.

за выключэннем - дазваляе задаць пашырэнні файлаў, якія неабходна выключыць з апрацоўкі Vba32 Сканарам. Сюды можна ўключыць некаторыя малаверагодныя для інфікавання тыпы файлаў.

Нататка: Знак пытання ? замяняе адзін любы сімвал пры напісанні пашырэння. Знак зорачкі * можа быць трактаваны як “ні аднаго сімвала” або ланцужок сімвалаў адвольнай даўжыні.

  • Апрацоўваць памяць і файлы, якія запускаюцца пры старце сістэмы - Vba32 Сканар апрацоўвае файлы, якія запускаюцца пры старце сістэмы,а таксама памяць працэсаў, дынамічных бібліятэк і драйвераў. Уключае рэжым праверкі памяці, пры якім ужываюцца хутчэйшыя алгарытмы, драйвера не правяраюцца, эўрыстычны аналіз адключаны, выкарыстоўваецца кэш антывіруснага ядра. Існуе тры рэжыму гэтай праверкі

Хуткі рэжым - Vba32 Сканар апрацоўвае памяць па хутчэйшым алгарытме, не скануючы драйвера і не выкарыстаючы эўрыстычны аналізатар. Пры гэтым уключаны кэш антывіруснага ядра, што дазваляе паскорыць наступныя праверкі аб’ектаў.

Поўны рэжым - дадзеным рэжыме правяраюцца ўсе аб’екты ў памяці, у тым ліку драйверы. Выкарыстоўваецца эўрыстычны аналізатар і кэш антывіруснага ядра.

Збыткоўны рэжым - у дадзеным рэжыме правяраюцца ўсе аб’екты ў памяці, кэш антывіруснага ядра не выкарыстоўваецца, а эўрыстычны аналізатар працуе ў збыткоўным рэжыме.

  • Апрацоўваць загрузнікі - усталёўвае рэжым, пры якім Vba32 Сканар апрацоўвае загрузнікі лакальных дыскаў.
  • Апрацоўваць пошту - усталёўвае рэжым, пры якім Vba32 Сканар апрацоўвае ўсе файлы паштовай сістэмы.
  • Апрацоўваць інсталятары - усталёўвае рэжым, пры якім Vba32 Сканар апрацоўвае інсталятары.
  • Апрацоўваць архівы - усталёўвае рэжым, пры якім Vba32 Сканар апрацоўвае ўсе заархіваваныя файлы.

Максімальны памер архіваў, кБ - усталёўвае рэжым абмежавання максімальнага памеру архіва пры сканаванні.

  • Збыткоўны рэжым - усталёўвае збыткоўны рэжым апрацоўкі файлаў.

Увага: Збыткоўны рэжым можа значна павялічыць час апрацоўкі файлаў.

  • Дэтэктаваць Spyware, Adware, Riskware - усталёўвае дадатковы рэжым, пры якім Vba32 Сканар перастане ігнараваць праграмы класа Adware і Riskware. Яны расцэньваюцца Vba32 Сканарам як інфікаваныя і падвяргаюцца ўздзеянню нараўне з звычайнымі інфікаванымі файламі.
  • Уключэнне дадзенага рэжыму дазваляе зменшыць лік памылковых спрацоўванняў на файлах, падпісаных ЭЦП. Дадзеная магчымасць дасягаецца дзякуючы функцыянальнасці, якая прадстаўляецца тэхналогіяй Microsoft Authenticode.

Націсніце Так для захавання наладаў і зачынення дыялогавага акна Налады.
Націсніце Адмена для зачынення дыялогавага акна Налады без захавання зробленых змяненняў.

 

Аб’екты