Для запуску апрацоўкі з параметрамі ўсталюйце курсор мышы на імі вылучанага аб’екта, пстрыкніце правай кнопкай мышы і ў адчыненым кантэкстным меню Windows вылучце пункт Check by Vba32… У дыялогавым акне Налады апрацоўкі, якое з’явілася, Вам будзе прапанавана вылучыць параметры апрацоўкі:
- Інфікаваны файл - дазваляе вылучыць у выпадальным спісе дзеянне над інфікаванымі файламі.
-
- Прапусціць - інфікаваны файл прапускаецца, ніякіх дзеянняў не прадпрымаецца.
- Абясшкодзіць - інфікаваныя файлы абясшкоджваюцца.
- Выдаліць - інфікаваны файл выдаляецца з сістэмы.
Захоўваць копію ў Карантын - уключае захаванне копіяў інфікаваных файлаў у Vba32 Карантын.
- Пры немагчымасці абясшкоджвання - дазваляе вылучыць у выпадальным спісе дзеянне над інфікаванымі файламі ў выпадку, калі немагчыма выканаць дзеянне, азначанае ў выпадальным спісе вышэй.
-
- Прапусціць - інфікаваны файл прапускаецца.
- Выдаліць - інфікаваны файл выдаляецца.
- Збыткоўны рэжым - усталёўвае збыткоўны рэжым апрацоўкі файлаў.
Увага: Збыткоўны рэжым можа значна павялічыць час апрацоўкі файлаў.
- Апрацоўваць пошту - усталёўвае рэжым, пры якім Vba32 Сканар апрацоўвае ўсе файлы паштовай сістэмы.
- Апрацоўваць інсталятары - усталёўвае рэжым, пры якім Vba32 Сканар апрацоўвае інсталятары.
- Апрацоўваць архівы - усталёўвае рэжым, пры якім Vba32 Сканар апрацоўвае ўсе заархіваваныя файлы.
- Адлюстроўваць інфармацыю аб макрасах у дакументах - усталёўвае дадатковую опцыю, якая дазваляе адлюстроўваць у акне справаздачы пры сканаванні дакументаў задзейнічаныя ў дадзеным дакуменце макрасы.
- Экспертны аналіз. Экспертны аналіз дазваляе выяўляць невядомыя шкоднасныя праграмы і мадыфікацыі вядомых шкоднасных праграм, што дазваляе забяспечыць больш надзейную абарону Вашага кампутара. Вы можаце вылучыць узровень экспертнага аналізу:
-
- Выключаны - пры выключаным экспертным аналізе невядомыя шкоднасныя праграмы не будуць выяўлены.
- Аптымальны - дадзены ўзровень экспертнага аналізу аптымальна падабраны распрацоўнікамі. Ён дазваляе ажыццяўляць дэтэктаванне невядомых шкоднасных праграм, і практычна не зніжае хуткасць апрацоўкі.
- Максімальны - забяспечвае максімальны ўзровень дэтэктавання невядомых шкоднасных праграм пры мінімальнай колькасці ілжывых спрацоўванняў, але некалькі зніжае хуткасць апрацоўкі.
- Збыткоўны - выяўляе максімальную колькасць невядомых шкоднасных праграм пры большай верагоднасці ілжывых спрацоўванняў. Рэкамендуецца толькі для вопытных карыстальнікаў.
Увага: Падазроныя файлы адпраўляйце на newvirus@anti-virus.by для дэталёвага аналізу. Усе ілжывыя спрацоўванні будуць ліквідаваныя пры чарговым абнаўленні антывірусных базаў.
Націсніце Апрацаваць, каб запусціць працэс апрацоўкі. Націсніце Адмена, каб зачыніць акно і не пачынаць апрацоўку. Націсніце Захаваць налады, каб зрабіць бягучыя налады наладамі па змаўчанню.
|