Работа з кансольным сканарам

Каб запусціць кансольны сканар Vba32, змяніце бягучы каталог на каталог з усталяваным комплексам Vba32. Па змаўчанню комплекс усталёўваецца ў каталог c:Program FilesVba32

Сінтаксіс каманднага радка наступны:

Для Windows:

vba32w.exe [шлях] ... [шлях] [/ключ] ... [/ключ]

Для DOS:

vba32x.exe [шлях] ... [шлях] [/ключ] ... [/ключ]

Сінтаксіс каманднага радка патрабуе захавання вызначанага парадку прытрымлівання: спачатку пералічваюцца ўсе шляхі апрацоўкі, затым пералічваюцца ключы.

ШЛЯХ

Значэнне

файл/каталог

Шлях да файла або каталогу, прызначаных для апрацоўкі. Доўгія імёны файлаў прыводзяцца ў двукоссях.

*:

Усе лакальныя дыскі.

**:

Усе сеткавыя дыскі.

@спіс

Спіс файлаў.

Параметр КЛЮЧ задае рэжымы работы праграмы. Падрабязней глядзіце Ключы каманднага радка.

Нататка: Па змаўчанню ўключаны параметры /QU /MR /BT /AS /RW

Для спынення працы кансольнага сканара націсніце Ctrl+C.

 

Работа з кансольным сканарам