Дзеянні

На закладцы Дзеянні выконваецца налада дзеянняў Vba32 Манітора пры выяўленні інфікаваных і падазроных файлаў.

  • Інфікаваныя файлы - дазваляе вылучыць у выпадальным спісе дзеянне над інфікаванымі файламі.
    1. Блакаваць - інфікаваны файл блакуецца.
    2. Абясшкодзіць - інфікаваны файл абясшкоджваецца.
    3. Выдаліць - інфікаваны файл выдаляецца з сістэмы.
    4. Дадатковы запыт - пры выяўленні інфікаванага файла Vba32 Манітор штораз просіць карыстальніка вылучыць неабходнае дзеянне.

Захоўваць копію ў Карантын - уключае захаванне копіяў інфікаваных файлаў у Vba32 Карантын.

Пры немагчымасці - дазваляе вылучыць у выпадальным спісе дзеянне над інфікаванымі файламі ў выпадку, калі немагчыма выканаць дзеянне, азначанае ў выпадальным спісе вышэй.

  1. Блакаваць - інфікаваны файл блакуецца.
  2. Выдаліць - інфікаваны файл выдаляецца.
  3. Дадатковы запыт - Vba32 Манітор штораз просіць карыстальніка вылучыць неабходнае дзеянне.

Захоўваць копію ў Карантын - уключае захаванне копіяў інфікаваных файлаў у Vba32 Карантын.

Пры немагчымасці - дазваляе вылучыць у выпадальным спісе дзеянне над інфікаванымі аб’ектамі ў выпадку, калі немагчыма выканаць дзеянні, азначаныя ў абодвух выпадальных спісах вышэй.

  1. Выдаліць - інфікаваны файл выдаляецца.
  2. Дадатковы запыт - Vba32 Манітор штораз просіць карыстальніка вылучыць неабходнае дзеянне.

Захоўваць копію ў Карантын - уключае захаванне копіяў інфікаваных файлаў у Vba32 Карантын.

  • Экспертны аналіз. Экспертны аналіз дазваляе выяўляць невядомыя шкоднасныя праграмы і мадыфікацыі вядомых шкоднасных праграм, што дазваляе забяспечыць больш надзейную абарону Вашага кампутара. Вы можаце вылучыць узровень экспертнага аналізу:
    1. Выключаны - пры выключаным экспертным аналізе невядомыя шкоднасныя праграмы не будуць выяўлены.
    2. Аптымальны - дадзены ўзровень экспертнага аналізу аптымальна падабраны распрацоўнікамі. Ён дазваляе ажыццяўляць дэтэктаванне невядомых шкоднасных праграм, і практычна не зніжае хуткасць апрацоўкі.
    3. Максімальны - забяспечвае максімальны ўзровень дэтэктавання невядомых шкоднасных праграм пры мінімальнай колькасці ілжывых спрацоўванняў, але некалькі зніжае хуткасць апрацоўкі.
    4. Збыткоўны - выяўляе максімальную колькасць невядомых шкоднасных праграм пры большай верагоднасці ілжывых спрацоўванняў. Рэкамендуецца толькі для вопытных карыстальнікаў.

Увага: Падазроныя файлы адпраўляйце на newvirus@anti-virus.by для дэталёвага аналізу. Усе ілжывыя спрацоўванні будуць ліквідаваны пры чарговым абнаўленні антывірусных базаў.

Блакаваць аўтазапуск USB-прылад - калі ўключаны экспертны аналіз, то блакуецца аўтаматычны запуск прылад, якія падлучаюцца праз USB-порт, што выключае заражэнне кампутара пры выкарыстанні, напрыклад, флэш-дыска. Таксама прадухіляецца выкананне дзеянняў, якія зададзеныя ў файле autorun.inf, калі ён змешчаны ў каранёвы каталог лакальнага лагічнага дыска.

  • Падазроныя файлы - дазваляе вылучыць у выпадальным спісе дзеянне над падазронымі файламі.
    1. Прапусціць - падазроны файл прапускаецца.
    2. Блакаваць - падазроны файл блакуецца.
    3. Выдаліць - падазроны файл выдаляецца.

Захоўваць копію ў Карантын - уключае захаванне копіяў падазроных файлаў у Vba32 Карантын.

Пры немагчымасці - дазваляе вылучыць у выпадальным спісе дзеянне над падазронымі файламі ў выпадку, калі немагчыма выканаць дзеянне, азначанае ў выпадальным спісе вышэй.

  1. Прапусціць - падазроны файл прапускаецца.
  2. Выдаліць - падазроны файл выдаляецца.

Захоўваць копію ў Карантын - уключае захаванне копіяў падазроных файлаў у Vba32 Карантын.

Націсніце Так для захавання наладаў і зачынення дыялогавага акна.
Націсніце Адмена для зачынення дыялогавага акна без захавання зробленых змяненняў.
Націсніце Ужыць для захавання налад.
Націсніце Дапамога для выкліка файла даведкі.

 

Дзеянні