На закладцы Аб’екты выконваецца налада адбору апрацоўваемых Vba32 Маніторам аб’ектаў:
- Апрацоўваць тыпавы набор файлаў - усталёўвае рэжым апрацоўкі стандартнага тыпавога набору файлаў. Пашырэннямі тыпавога набору файлаў з’яўляюцца:
COM.EXE.DLL.DRV.SYS.OV?.VXD.SCR.CPL.OCX.PL.AX.PIF.DO?.XL?. HLP.RTF.WI?.Z?.MSI.MSC.HT*.VB*.JS.JSE.ASP*.CGI.PHP*.?HTML. BAT.CMD.EML.NWS.MSG.XML.MSO.WPS.PPT.PUB.JPG.JPEG.INF. PDF . SWF
- Апрацоўваць азначаныя тыпы файлаў - дазваляе задаць пашырэнні тых файлаў, якія будуць апрацоўвацца Vba32 Маніторам. Пашырэнні падзяляюцца адзін ад другога кропкай. Па змаўчанню ў радку азначаны тыпавы набор пашырэнняў файлаў. Націсніце кнопку Па змаўчанню, каб аднавіць пачатковы спіс пашырэнняў.
- Апрацоўваць усе тыпы файлаў - усталёўвае рэжым апрацоўкі ўсіх магчымых тыпаў файлаў.
за выключэннем - дазваляе задаць пашырэнні файлаў, якія неабходна выключыць з апрацоўкі Vba32 Маніторам. Сюды можна ўключыць некаторыя малаверагодныя для інфікавання тыпы файлаў.
Нататка: Знак пытання ? замяняе адзін любы сімвал пры напісанні пашырэння. Знак зорачкі * можа быць трактаваны як “ні аднаго сімвала” або ланцужок сімвалаў адвольнай даўжыні.
- Апрацоўваць толькі новыя файлы - уключае рэжым, пры якім апрацоўваюцца толькі ізноў створаныя і змененыя файлы азначаных тыпаў, што значна памяншае затрымкі, выкліканыя працай Vba32 Маніторам, за лік паніжэння надзейнасці абароны. Пры выкарыстанні дадзенага рэжыму неабходна перыядычна выконваць праверку кампутара Vba32 Cканарам.
- Дэтэктаваць Spyware, Adware, Riskware - усталёўвае дадатковы рэжым, пры якім Vba32 Манітор перастане ігнараваць праграмы класа Adware і Riskware. Яны расцэньваюцца Vba32 Маніторам як інфікаваныя і падвяргаюцца ўздзеянню нараўне са звычайнымі інфікаванымі файламі.
- Спіс неапрацоўваемых шляхоў - адлюстроўвае спіс файлаў і каталогаў, якія не будуць апрацоўвацца Vba32 Маніторам. Для кіравання спісам выкарыстоўваюцца наступныя кнопкі:
-
- Дадаць - дазваляе дадаць які-небудзь шлях у спіс неапрацоўваемых шляхоў. Вы павінны азначыць шлях і маску выключаемых файлаў (з выкарыстаннем сімвалаў ‘?’ і ‘*’). Таксама Вы можаце дадаткова ўсталяваць рэжым, пры якім з праверкі выключаюцца файлы ў азначаным каталогу і ва ўсіх яго падкаталогах.
- Змяніць - дазваляе змяніць шлях, які вылучаны ў спісе неапрацоўваемых шляхоў.
- Выдаліць - дазваляе выдаліць шлях, які вылучаны ў спісе неапрацоўваемых шляхоў.
Націсніце Так для захавання наладаў і зачынення дыялогавага акна. Націсніце Адмена для зачынення дыялогавага акна без захавання зробленых змяненняў. Націсніце Ужыць для захавання налад. Націсніце Дапамога для выкліка файла даведкі.
|