Налады Vba32 Outlook-модуля

Каб адчыніць акно налад Vba32 Outlook-модуля:

  • Пстрыкніце правай кнопкай мышы па значку Vba32 ntf active low Налады Vba32 Outlook модулюна панэлі задач каб адчыніць меню панэлі задач.
  • Вылучце пункт меню Налады.
  • У падменю, якое адчынілася, вылучце пункт Outlook-модуль.

Акно налад Vba32 Outlook-модуля утрымоўвае наступныя пункты:

  • Агульнае
    • Правяраць паведамленні перад чытаннем - уключае рэжым антывіруснай апрацоўкі атрыманых паштовых паведамленняў перад чытаннем.
    • Правяраць паведамленні перад адпраўкай - уключае рэжым антывіруснай апрацоўкі паштовых паведамленняў перад адпраўкай.
    • Інфармаваць аб зрабленых дзеяннях - усталёўвае рэжым, пры якім Vba32 Outlook-модуль будзе інфармаваць карыстальніка аб выяўленых шкоднасных або падазроных укладаннях і зробленых дзеяннях над імі.
  • Інфікаваныя аб’екты

Дзеянне 1 - дазваляе вылучыць у выпадальным спісе дзеянне над інфікаванымі аб’ектамі.

1.   Абясшкодзіць - інфікаванае ўкладанне будзе абясшкоджана.

2.   Выдаліць - інфікаванае ўкладанне будзе выдалена.

3.   Прапусціць - інфікаванае ўкладанне будзе прапушчана без якіх-небудзь дзеянняў над ім.

4.   Дадатковы запыт - пры выяўленні інфікаванага ўкладання Vba32 Outlook-модуль будзе запытваць неабходнае дзеянне ў карыстальніка.

Захоўваць копію ў Каранцін - усталёўвае, ці захоўваць копію інфікаванага ўкладання ў Каранцін.

Замяняць аб’ект на - адчыняе дадатковае акно, у якім можна праглядзець і сфармаваць шаблон паведамлення, якое ў далейшым будзе замяняць выдаленыя інфікаваныя ўкладанні.

Дзеянне 2 - дазваляе вылучыць у выпадальным спісе дзеянне, якое Vba32 Outlook-модуль будзе скарыстоўваць да знойдзеных шкоднасных укладанняў, пры немагчымасці выканання Дзеянне 1.

5.   Выдаліць - інфікаванае ўкладанне будзе выдалена.

6.   Прапусціць - інфікаванае ўкладанне будзе прапушчана без якіх-небудзь дзеянняў над ім.

7.   Дадатковы запыт - пры выяўленні інфікаванага ўкладання Vba32 Outlook-модуль будзе запытваць неабходнае дзеянне ў карыстальніка.

Захоўваць копію ў Каранцін - усталёўвае, ці захоўваць копію інфікаванага ўкладання ў Каранцін.

Шлях для захавання копіі - адлюстроўвае шлях да каталога, у якім захоўваюцца копіі шкоднасных укладанняў у выглядзе файлаў. Калі комплекс Vba32 усталёўваўся ў каталог па змаўчанню, то шлях для захавання копіі будзе мець значэнне C:Program FilesVba32VirusInfectedOutlook-plugin.

  • Падазроныя аб’екты

Экспертны аналіз. Экспертны аналіз дазваляе выяўляць невядомыя шкоднасныя праграмы і мадыфікацыі вядомых шкоднасных праграм, што дазваляе забяспечыць больш надзейную абарону Вашага кампутара. Вы можаце вылучыць узровень экспертнага аналізу:

1.   Выключаны - пры выключаным экспертным аналізе невядомыя шкоднасныя праграмы не будуць выяўлены.

2.   Аптымальны - дадзены ўзровень экспертнага аналізу аптымальна падабраны распрацоўнікамі. Ён дазваляе ажыццяўляць дэтэктаванне невядомых шкоднасных праграм, і практычна не зніжае хуткасць апрацоўкі.

3.   Максімальны - забяспечвае максімальны ўзровень дэтэктавання невядомых шкоднасных праграм пры мінімальнай колькасці ілжывых спрацоўванняў, але некалькі зніжае хуткасць апрацоўкі.

4.   Збыткоўны - выяўляе максімальную колькасць невядомых шкоднасных праграм пры большай верагоднасці ілжывых спрацоўванняў. Рэкамендуецца толькі для вопытных карыстальнікаў.

Увага: Падазроныя файлы адпраўляйце на newvirus@anti-virus.by для дэталёвага аналізу. Усе ілжывыя спрацоўванні будуць ліквідаваныя пры чарговым абнаўленні антывірусных базаў.

Дзеянне - дазваляе вылучыць у дадзеным выпадальным спісе дзеянне, якое Vba32 Outlook-модуль будзе скарыстоўваць да знойдзеных падазроных укладанняў.

5.   Выдаліць - падазронае ўкладанне будзе выдалена.

6.   Прапусціць - падазронае ўкладанне будзе прапушчана без якіх-небудзь дзеянняў над ім.

7.   Дадатковы запыт - пры выяўленні падазронага ўкладання Vba32 Outlook-модуль будзе запытваць неабходнае дзеянне ў карыстальніка.

Захоўваць копію ў Каранцін - усталёўвае, ці захоўваць копію падазронага ўкладання ў Каранцін.

Замяняць аб’ект на - адчыняе дадатковае акно, у якім можна праглядзець і сфармаваць шаблон паведамлення, якое ў далейшым будзе замяняць выдаленае падазронае ўкладанне.

Шлях для захавання копіі - адлюстроўвае шлях да каталога, у якім захоўваюцца копіі падазроных укладанняў у выглядзе файлаў. Калі комплекс Vba32 усталёўваўся ў каталог па змаўчанню, то шлях для захавання копіі будзе мець значэнне C:Program FilesVba32VirusSuspiciousOutlook-plugin.

Націсніце Ужыць для захавання наладаў.
Націсніце Так для захавання зробленых змяненняў і для зачынення акна наладаў Vba32 Outlook-модуля.
Націсніце Адмена для зачынення акна наладаў Vba32 Outlook-модуля без захавання зробленых змяненняў.

 

Налады Vba32 Outlook-модулю