Vba32 Outlook-модуль

Vba32 Outlook-модуль з’яўляецца кампанентам комплексу Vba32 і ажыццяўляе антывірусную абарону паштовага кліента Microsoft Outlook®.

Vba32 Outlook-модуль забяспечвае выяўленне шкоднасных укладанняў у паштовых паведамленнях і выконвае азначаныя Вамі дзеянні над гэтымі ўкладаннямі. Гэта забяспечвае абарону Вашага кампутара ад пранікнення шкоднасных праграм, якія прыходзяць да Вас па электроннай пошце. Гэтак жа Vba32 Outlook-модуль дазваляе апрацоўваць паведамленні, якія Вамі адпраўляюцца, прадухіляючы далейшае распаўсюджванне шкоднасных праграм.

 

Vba32 Outlook-модуль