Статыстыка

На закладцы Статыстыка адлюстроўваецца статыстыка работы Vba32 Паштовага фільтра, а таксама находзяцца налады параметраў вядзенні файла справаздачы:

  • Апрацавана паведамленняў: - паказвае агульную колькасць апрацаваных Vba32 Паштовым фільтрам паштовых паведамленняў. Націсніце Скід для абнулення вынікаў і пачатку вядзення новай статыстыкі.
  • Інфікаваных - статыстыка аб апрацаваных паштовых паведамленнях з укладаннямі, якія ўтрымоўваюць шкоднасныя праграмы або скрыпты.
    • Усяго: - паказвае агульную колькасць выяўленых інфікаваных укладанняў або скрыптоў.
    • Абясшкоджана: - паказвае колькасць абясшкоджаных шкоднасных праграмаў або скрыптоў.
    • Выдалена: - паказвае колькасць выдаленых шкоднасных праграмаў або скрыптоў.
    • Перамешчана: - паказвае колькасць перамешчаных шкоднасных праграмаў або скрыптоў.
    • Імя віруса: - назва апошняй шкоднаснай праграмы, выяўленай у паведамленні.
    • Час: - дата і час выяўлення апошняга інфікаванага паведамлення.
  • Падазроных - статыстыка аб апрацаваных паштовых паведамленнях з укладаннямі, якія маюць прыкметы, уласцівыя шкоднасным праграмам або новым мадыфікацыям вядомых шкоднасных праграм.
    • Усяго: - паказвае агульную колькасць выяўленых падазроных укладанняў або скрыптоў.
    • Выдалена:- паказвае колькасць выдаленых падазроных укладанняў або скрыптоў.
    • Перамешчана: - паказвае колькасць перамешчаных падазроных укладанняў або скрыптоў.
    • Падобны на: - паведамленне эўрыстычнага аналізатара аб апошнім выяўленым падазроным укладанні.
    • Час: - дата і час апошняга выяўленага падазронага паведамлення.
  • Файл справаздачы
    • Вясці ў - уключае вядзенне файла справаздачы аб працы Vba32 Паштовага фільтра. Па змаўчанню прапаноўваецца выкарыстаць файл Vba32PP3.log у каталогу праграмы. Для ўказання іншага файла справаздачы націсніце Агляд… і ў дыялогу, які з’явіцца, азначце імя файла справаздачы і шлях да яго.
    • Падрабязна - уключае рэжым, пры якім у файл справаздачы запісваюцца падзеі аб усіх апрацаваных злучэннях і паведамленнях.
    • Максімальны памер, Кб - усталёўвае рэжым абмежавання памеру файла справаздачы. Пры дасягненні азначанага памеру старыя дадзеныя з пачатку справаздачы выдаляюцца. Для прагляду існуючага файла справаздачы націсніце Паказаць.

 

Статыстыка