Аўтаматычнае абнаўленне

Аўтаматычнае абнаўленне рэкамендуецца выкарыстоўваць для большасці карыстальнікаў. Яно дазваляе з усталяванай перыядычнасцю загружаць дапаўненні антывірусных баз дадзеных і абнаўленні праграмных модуляў Vba32.

Каб змяніць налады аўтаматычнага абнаўлення:

  • Адчыніце галоўнае акно Vba32 Дыспетчара.
  • Перайдзіце на закладку Дадаткова.
  • Усталюйце наступныя параметры аўтаматычнага абнаўлення:
    • Перыядычнае, гадзін - уключае аўтаматычнае абнаўленне Vba32. Вы можаце змяніць перыядычнасць абнаўлення (па змаўчанню ўсталяваны інтэрвал у 3 гадзіны).

Увага: Не адключайце аўтаматычнае абнаўленне без неабходнасці і на доўгі час! Толькі рэгулярныя абнаўленні антывіруснага комплексу Vba32 забяспечаць найлепшую абарону Вашага кампутара ад новых шкоднасных праграмаў і кампутарных вірусаў.

    • Інтэрактыўнае - усталёўвае інтэрактыўны рэжым абнаўлення. Увесь працэс абнаўлення будзе паказвацца ў асобным дыялогавым акне, кожнае дзеянне абнаўлення будзе ўзгадняцца з карыстальнікам.
  • Націсніце Ужыць для захавання налад аўтаматычнага абнаўлення.

Запуск чарговага аўтаматычнага абнаўлення ажыццяўляецца па заканчэнні ўсталяванага перыядычнага інтэрвалу (разліковы час запуску Вы можаце паглядзець у ніжняй частцы акна налад). Таксама Вы заўсёды можаце вызначаць запуск чарговага аўтаматычнага абнаўлення па значку Vba32 ntf update Аўтаматычнае абнаўленнена панэлі задач.

 

Аўтаматычнае абнаўленне